Сёння рэальна паўплываць на будучыню краіны можа кожны беларус

22 июня 2016

На працягу Усебеларускага народнага сходу ўключана гарачая лінія, гэта 7 шматканальных тэлефонаў, сёння яны працуюць з 11-ці раніцы. Такім чынам, далучыцца да маштабнага народнага форуму можна не выходзячы з дома. Дастаткова патэлефанаваць на гарачую лінію. Штаб знаходзіцца непасрэдна ў Палацы Рэспублікі.

І прама зараз за работай там сочыць наш карэспандэнт Улада Карніцкая.

Тут, у цэнтры сувязі Палаца Рэспублікі, тэлефоны не змаўкаюць ні на хвіліну з самай раніцы. Першы званок сюды паступіў ужо ў 10 00. Дарэчы, працуюць усяго 7 ліній.

На адной лініі працуюць адразу два спецыялісты. Адзін прымае званок, ужо потым робіць пазнакі і афармляе яго. Тады ўжо ў гэты час працуе іншы аператар. Такая схема дазваляе максімальна хутка апрацоўваць пытанні. А на некаторыя нават рэагаваць.

Дарэчы, самай аператыўнай інфармацыяй работы тэлефоннай лініі на дадзены момант з намі падзеліцца кіраўнік групы гарачай лініі Аляксей Цвяткоў (відэа).

А я нагадаю, працаваць гарачая лінія будзе два дні. Сёння датэлефанавацца зможа кожны жадаючы аж да 18 00. Заўтра цэнтр сувязі пачне працаваць у 10 раніцы і за крыецца роўна ў гадзіну дня.

Ні адзін зварот, абяцаюць спецыялісты, не застанецца без адказу. Спецыяльная апрацоўка кожнага званка і тэлеграм будзе завершана на гэтым тыдні.