Сёння пацярпелых у аварыі беларусаў даставяць на радзіму

12 июля 2013

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй з нашымі суайчыннікамі ва Украіне. Сёння пацярпелых у аварыі беларусаў даставяць на радзіму. Раніцай у 9:30 з Брэста па іх выехалі аўтамабіль рэанімацыі, 4 хуткія дапамогі і турыстычны аўтобус. І як стала вядома, 25 нашых суайчыннікаў - 18 дзяцей і 7 дарослых ужо адправіліся на радзіму. Аўтобус забраў усіх уцалелых пасажыраў. На хуткіх забралі тых, хто мае патрэбу ў перавозцы ў ляжачым становішчы. Адну дзяўчынку сямі гадоў, якая была ў цяжкім стане, даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу яшчэ напярэдадні ўвечары. Паводле слоў урачоў, яе стан сёння палепшыўся. Увесь час з дзіцем знаходзяцца бацькі. У найбліжэйшы час дзяўчынку перавязуць у дзіцячую абласную бальніцу.


Нагадаем, падчас лабавога сутыкнення ва Украіне загінулі 8 чалавек - абодва вадзіцелі, беларускі хлопчык 2000 года нараджэння і пяцёра ўкраінцаў. З пацярпелымі працуюць медыкі і псіхолагі. МНС Беларусі адкрыла гарачую лінію для сваякоў пацярпелых.