Сёння пасля рэканструкцыі адкрыецца стадыён "Дынама"

21 июня 2018

Абноўленая арэна стане месцам для правядзення мерапрыемстваў сусветнага ўзроўню, першае з якіх - міжнародны матч па лёгкай атлетыцы.

Расказвае Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).

Да старту цырымоніі адкрыцця стадыёна "Дынама" застаецца менш за дзве гадзіны. Валанцёры ўжо правялі рэпетыцыю, першыя гледачы вось-вось пачнуць праходзіць на трыбуны.

Праз пяць з паловай гадоў тут ізноў будуць праходзіць сур'ёзныя спаборніцтвы па футболе і лёгкай атлетыцы. Нацкаманды гэтых відаў спорту плануюць рыхтаваць на арэне свой рэзерв. Прафесіяналы ўжо ацанілі якасць бегавой дарожкі. Вось каментарый Аліны Талай.

Вядома, на "Дынама" можна будзе праводзіць і вялікія канцэрты. Плануецца правядзенне матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША. Заўтра на "Дынама" Беларусь пазмагаецца з камандамі Балкан, Прыбалтыкі і Украіны. Сёння падчас цырымоніі адкрыцця на табло запусцяць зваротны адлік да старту II Еўрапейскіх гульняў.

Да іх застаецца роўна год. Гледачоў чакае вялікае шоу. Галоўная падзея - футбольны матч з удзелам лепшых гульцоў чэмпіянату краіны. Прамая трансляцыя са стадыёна "Дынама" ў 19 гадзін на "Беларусь 5".