Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва

11 июля 2013

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдні ўзрост беларусаў - 39,8 года. Для параўнання: сярэдняму жыхару планеты 29 гадоў. Сярэдняму беларускаму мужчыну 37, а жанчыны амаль на пяць гадоў старэйшая. Статус самага маладога ў Беларусі горада ўжо шмат гадоў належыць Мінску.


Дзень народанасельніцтва заснавалі 24 гады таму. Штогод вызначаецца пэўная праблематыка дня. Сёння ён прысвечаны праблемам падлеткавай цяжарнасці.