Сёння ноччу і заўтра раніцай на дарогах прагназуюць галаледзіцу

1 апреля 2020
У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я інспектары раяць аўтамабілістам быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым і захоўваць дыстанцыю. Не спяшацца мяняць гуму на летнюю. Сёння ноччу і заўтра раніцай на дарогах прагназуюць галаледзіцу. Вецер будзе заходні. Слупок тэрмометра ў паўднёвых раёнах днём падымецца да 11 цяпла. Да выхадных яшчэ крыху пацяплее.