На VI Моладзевым форуме ў Магілёве заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў рамках Форуму рэгіёнаў

10 октября 2018

Подпісы пад дакументамі паставілі прадстаўнікі грамадскіх моладзевых арганізацый Гродзенскай і Пскоўскай абласцей, а таксама Мінска і Бранска. Размова ідзе аб сумесных праектах у галіне адукацыі, культуры і патрыятычнага выхавання. Каля паўсотні актывістаў дзвюх краін наведаюць буйныя прадпрыемствы рэгіёна, СВК "Калгас "Радзіма". Прымуць удзел у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў.

Да Форуму рэгіёнаў у Магілёва з'явілася яшчэ адна візітная картка: урачыста адкрыта ўязная арка па Мінскай шашы вышынёй 20 метраў. На яе ўзвядзенне спатрэбілася амаль паўтары тысячы тон бетону. Арку ўпрыгожваюць барэльефы ўзнагарод, якіх удастоена Магілёўская вобласць - ордэна Айчыннай вайны 1-ай ступені і ордэна Леніна. У падставу аркі закладзеная і капсула з пасланнем нашчадкам.