Сёння Міжнародны дзень сям’і

15 мая 2020
У Міжнародны дзень сям’і віншаванні гучаць і ў Мінскай вобласці. Напрыклад, да шматдзетнай сям’і Ватоліных завіталі прадстаўнікі абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Шматдзетныя бацькі па прафесіі медыкі. У Сяргея і Вольгі тры дачкі і сын. Вядома, сустрэча не абышлася без падарункаў. А мікрахвалёвая печка для ўсіх стане памочніцай у гаспадарцы.

І як стала вядома, традыцыйны конкурс Мінска на лепшую шматдзетную сям'ю ў гэтым годзе пройдзе ў рэжыме анлайн.