Сёння Міжнародны дзень касманаўтыкі

12 апреля 2013

52 гады таму на Зямлі прагучала легендарнае слова Паехалі!. Юрый Гагарын адправіўся пакараць Сусвет. Сёння Беларусь з усім светам  адзначае Міжнародны дзень касманаўтыкі. Праз гады  і Беларусь увайшла ў лік сусветных касмічных дзяржаў. А ў ліпені мінулага года  быў запушчаны першы айчынны спадарожнік. Нядаўна ж спецыялісты Акадэміі навук распрацавалі вялікую касмічную праграму на чатыры гады. Плануецца падвоіць вытворчасць  здымкаў са спадарожніка, для гэтага спатрэбіцца дапамога  расійскіх калег.


 


Сяргей Залатой, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі: Мы сёння ў Беларусі выходзім на поўнасцю скончаны цыкл вытворчасці тэлескопаў, якая забяспечвае высокую і звышвысокую якасць здымкаў. Дзякуючы паспяховаму запуску нашага апарата ў ліпені мінулага года, нашы беларускія прадпрыемствы атрымалі заказаў, якія  ў пяць разоў перавышаюць кошт самога праекта.


 


Пётр Віцязь, кіраўнік апарата прэзідыума НАН Беларусі: Наземная сістэма будзе эксплуатавацца да 10 гадоў, а спадарожнікі да 5 гадоў, нам трэба думаць аб новых спадарожніках. Калі будзе прынята такое рашэнне ўрада і Прэзідэнта, што гэта трэба ствараць, навукоўцы гатовыя працаваць  разам з расійскімі калегамі па многіх  кірунках.


 


Зараз у Беларусі касмічнымі праграмамі  займаюцца больш чым  20 кампаній. У нашай краіне вырабляецца база, прыборы і сістэмы, якія выкарыстоўваюцца для стварэння касмічнай тэхнікі. Зараз Беларусь  займаецца стварэннем спадарожніка сувязі.