Сёння - Дзень чыгуначніка

2 августа 2015

І людзі яшчэ адной мужнай прафесіі адзначаюць прафесійнае свята. Сёння - Дзень чыгуначніка. Працаўнікоў сталёвых магістраляў у Беларусі больш як 110 тысяч. Першым беларускім горадам з чыгуначным рухам стала Гродна. Першая лінія "Парэчча-Гродна" пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе. Сёння Беларуская чыгунка - гэта развітая транспартная сістэма працягласцю пяць з паловай тысяч кіламетраў. Штогод беларуская чыгунка абнаўляе вагоны і лакаматывы.