Сёння Дзень маці

14 октября 2016

Сёння - асаблівае свята, калі самыя цёплыя віншаванні прымаюць усе мамы нашай краіны. Дзень маці ў Беларусі адзначаюць штогод у сярэдзіне восені амаль два дзясяткі гадоў.

Са святам беларусак павіншаваў Прэзідэнт. "Мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці: самаахвярнасць і высакароднасць, клопат пра блізкіх, духоўнасць і маральнасць, якія сёння асабліва патрэбныя нашаму грамадству". У міжнародным рэйтынгу Беларусь сярод 25 краін, самых спрыяльных для мацярынства, і лідзіруе сярод краін СНД. Летась у краіне нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей - 119 000. Значна вырасла і колькасць шматдзетных сем'яў.

Жанна Рамановіч, старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: "Мы па-ранейшаму гаворым, што ў горадзе адзначаецца рост шматдзетных сем'яў. Гэта гонар нашай сталіцы. Кожны год літаральна тысяча сем'яў прыбывае. І ў горадзе Мінску ўжо амаль 11900 шматдзетных сем'яў. У якіх выхоўваецца больш за 37 500 дзяцей. Гэта добрыя лічбы, якія павінны нас радаваць".

Перад святам па традыцыі ўручылі ордэн Маці. У нашай краіне гэтай высокай і ганаровай узнагароды ўдастоеныя 8 500 жанчын.