Сёння Беларусь з усім светам адзначае Дзень турызму

27 сентября 2016

Сусветны савет па турызме і падарожжах уключыў нашу краіну ў топ-10 краін, дзе чакаецца самы высокі рост інвестыцый у галіну. Перспектыўным у Беларусі спецыялісты называюць прамысловы турызм і санаторна-курортны. А напярэдадні стала вядома, што Мінспорту і турызму прапрацоўвае магчымасць бязвізавага ўезду ў нашу краіну на пяць дзён, праўда, толькі праз паветраную гавань.

Ужо заўтра ў Мінску адкрыецца міжнародная выстава "Турбізнес", дзе асноўны акцэнт аператары зробяць на ўнутраным і ўязным турызме.