Лічаныя гадзіны застаюцца да Усебеларускага народнага сходу. У сталіцу з'ехаліся дэлегаты з усёй краіны

10 февраля 2021

Мінскую вобласць на маштабным форуме прадставяць 310 чалавек


Удзельнікі са Смалявіцкага і Барысаўскага раёнаў сустрэліся на Кургане Славы. Гэта больш чым 40 прадстаўнікоў розных прафесій, узростаў і сацыяльных груп. Кожны вязе свае прапановы і ініцыятывы. Шматлікія з іх былі агучаны падчас дыялогавых пляцовак і грамадскіх прыёмных.
 

Аднымі з першых у сталіцу адправіліся дэлегаты ад Брэсцкай вобласці

Старт прайшоў сімвалічна: аўтобусы ехалі ў адзінай  калоне, да якой па шляху далучаліся дэлегаты з іншых раёнаў. Усяго ва Усебеларускім народным форуме будуць удзельнічаць 310 жыхароў Брэсцкай вобласці.