Санітарна-эпідэміялагічнай службе Беларусі 95 гадоў

30 сентября 2021

Амаль стагоддзе на варце здароўя. Санітарна-эпідэміялагічная служба краіны адзначае 95-годдзе. За гэтыя гады пройдзена мноства этапаў у развіцці, але задача ранейшая - эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва.

Сёння ў структуры службы 138 санітарна-эпідэміялагічных арганізацый. Дарэчы, тады ўтварэнне такіх устаноў было прадыктавана патрэбнасцю ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі. Калі лютавалі тыф, дыфтэрыя, малярыя, для барацьбы з імі былі створаныя першыя ў рэспубліцы вакцыны. У пасляваенныя гады атрымалася прышчапіць больш як 87 % супраць дыфтэрыі і практычна ўсё насельніцтва супраць воспы. А летась беларускія спецыялісты сутыкнуліся з новай каранавіруснай інфекцыяй. Нягледзячы на гэта, наша санітарная служба хутка мабілізавала ўсе сілы для барацьбы з COVID-19.

Санітарна-эпідэміялагічная служба - гэта і кантроль якасці прадуктаў харчавання, пачынаючы ад дзіцячых садоў, школ, да прылаўкаў магазінаў. Таксама спецыялісты правяраюць бяспеку пітной вады. На кантролі і атмасфернае паветра ў горадзе, і ўмовы працы рабочых.