Самы дагледжаны двор горада

8 октября 2015

Такога звання ўдастоена прыдамавая тэрыторыя ў Серабранцы - на вуліцы Якубава. Усяго за год двор кардынальна змяніўся. Зараз за парадкам на новай дзіцячай пляцоўцы, паркоўцы на 100 машынамесцаў, за клумбамі і зялёнымі насаджэннямі сочаць ужо жыхары. Дарэчы, яны актыўна ўдзельнічалі і ў аднаўленні свайго двара. Такую шчыльную работу з насельніцтвам наладзілі работнікі мясцовага ЖЭСа. Надзея Сербіненка – з падрабязнасцямі.

Лепшы мінскі двор атрымаў прапіску па адрасе Якубава, 28. Рашэнне аб яго аднаўленні гарадскія ўлады прынялі свядома. У дзвюх суседніх дзевяціпавярхоўках – больш за 900 кватэр. Праезная частка была вузкай, месца для паркоўкі не хапала, таму многія аўтаўладальнікі пакідалі свае машыны на газонах і тратуарах. Зараз такіх праблем няма.

Гэты двор прызнаны лепшым у горадзе. За адзін год яго знешні выгляд цалкам змяніўся. Праезд для машын быў пашыраны амаль удвая, а для дзяцей усталявана сучасная гульнявая пляцоўка.

20 новых кашпо і клумбаў, энергазберагальнае асвятленне, дзве новыя дзіцячыя пляцоўкі і веладарожка з навучальнымі дарожнымі знакамі. Зараз парадак у адноўленым двары падтрымліваюць жыхары.

Гэты двор адным з апошніх у горадзе быў уключаны ў праграму комплекснага добраўпарадкавання. Дарэчы, фінансавую падтрымку аказалі не толькі гарадскія ўлады, але прыватныя арганізацыі-спонсары. Зараз камунальнікам дапамагаюць жыхары – у пару ападання лісця яны прыбіраюць уласны двор кожны дзень.

Суботнікі ва ўсіх раёнах горада праходзяць кожныя выхадныя ўжо на працягу месяца. Ад смецця і лісця ўжо ачышчана тры тысячы гектараў зямлі. Кожныя выхадныя на дапамогу камунальным службам выходзіць больш за 200 тысяч добраахвотнікаў.