Самы вялікі парк папугаеў у Беларусі адкрыўся ў Радашковічах

1 августа 2023

Кантактны парк папугаяў - новая лакацыя на турыстычнай карце Мінскай вобласці. Птушыны аазіс знаходзіцца ў Радашковічах і па сваёй калекцыі лічыцца адным з самых вялікіх у Еўропе. Тут звыш 300 папугаяў розных відаў. Ад звыклых хатніх да экзатычных жыхароў Паўднёвай Амерыкі - ара і какаду. Крылатых дазваляюць карміць і браць на рукі. Альбо ў лаўнж-зоне паслухаць шматгалосы хор стракатых прыгажуноў. А яшчэ тут можна адшукаць "сваяка" крылатага акцёра з фільма "Піраты Карыбскага мора" ці прататыпа папугая Кешы з мультфільма. Але ёсць у парку і свае зоркі.

Папугаі розных відаў не замінаюць адзін адному. Для больш дробных птушак прадугледжаны камерныя пакоі. Цяпер да новых умоў адаптуецца пара Лёля і Леля. Папугаі ара прыехалі сюды два тыдні таму. Пакуль знаходзяцца ў асабістых апартаментах і з цікавасцю назіраюць за вялікай сям'ёй.