Самы вялікі медцэнтр вобласці ўзводзяць у Брэсце

26 октября 2020
Не спыняюцца сёння будаўнічыя  работы на важным для Брэста і рэгіёна аб'екце - самым вялікім медыцынскім цэнтры вобласці. Работы выйшлі на новы этап: будаўнікі пачалі ўзводзіць сцены. У медкомплексе аб'яднаюць  дарослую і дзіцячую паліклінікі, а таксама  жаночую кансультацыю.

Злучаныя карпусы  будуць уяўляць сабой цэлы медыцынскі квартал. Вышыня будынка - восем паверхаў

 Акрамя брастаўчан у паліклініцы будуць абслугоўваць і жыхароў Брэсцкага раёна. Плануецца, што новы цэнтр  разгрузіць медустановы горада і зменшыць у іх чэргі. Новы аб'ект  пацыенты  атрымаюць праз два гады. Зараз будаўніцтва ідзе згодна з графікам. Каб паспяваць у тэрмін, будаўнікі працуюць нават у выхадныя дні. А часам праца на аб'екце кіпіць  круглыя суткі.
Па плане ідзе і фінансаванне будоўлі. Агульны кошт медкомплексу - 51 мільён рублёў. Грошы выдзеляць з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.