Самымі папулярнымі спецыяльнасцямі ў абітурыентаў застаюцца IT, юрыдычныя і хіміка-біялагічныя напрамкі

27 июля 2021

Аб гэтым сведчапць прамежкавыя вынікі ўступнай кампаніі - 2021. На гэтыя спецыяльнасці традыцыйна застаюцца і самыя высокія конкурсы - ад 3 да 5 чалавек на месца. А вось на асобныя тэхнічныя, дзе профільным прадметам з'яўляецца, напрыклад, фізіка, магчыма, пазней будзе аб'яўлены дадатковы набор.   

Прыём дакументаў ад абітурыентаў на платную аснову будзе працягвацца да 9 жніўня. Унутраныя ўступныя іспыты будуць праходзіць па 4 жніўня. Спісы тых, хто паступіў на бюджэтную форму, стануць вядомыя 5 чысла, на платную форму навучання - 11-га. Агульны план прыёму абітурыентаў у 50 устаноў вышэйшай адукацыі (42 дзяржаўныя і 8 прыватных) - амаль 55 тысяч чалавек.