Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

3 марта 2014
Рыгор Іванавіч у апошнія гады цяжка хварэў. Яму было 79.

Паэт, перакладчык нарадзіўся ў сялянскай сям'і ва Ушацкім раёне. Першыя вершы Барадуліна былі надрукаваныя ў газеце Чырвоная змена. Рыгор Барадулін - аўтар шматлікіх кніг лірыкі, сатыры, зборнікаў для дзяцей. Усяго ж у народнага паэта каля 70 зборнікаў паэзіі. Ён узнагароджаны прэміяй Я. Купалы, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Знак Пашаны, медалём Францыска Скарыны. Барадулін - ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. А ў 1992 годзе Рыгор Барадулін стаў апошнім беларусам, які ўдастоіўся звання народнага паэта.