Самалёт Belavia рэйсам Мінск - Барселона завіс над Слонімам

26 мая 2021

Гэта чарговы інцыдэнт у небе і зноў пад пагрозай жыцці людзей. 

Прама зараз у паветры знаходзіцца самалёт авіякампаніі Belavia  рэйсам Мінск - Барселона. Ён не перасёк польскую паветраную прастору і зараз завіс над Слонімам, папярэдне зрабіўшы некалькі колаў у бок Мінска. Belavia пакуль не каменціруе тое, што адбываецца. Лайнер, верагодна, выпрацоўвае паліва. 

Як толькі што агенцтву РІА паведаміў польскі авіярэгулятар,  борт Belavia не быў дапушчаны ў паветраную прастору краіны. Падрабязнасці інцыдэнту ўжо ў наступным выпуску