Самы час для калядных добрых спраў

9 декабря 2017

Да доўгачаканых святаў засталіся лічаныя тыдні. Самы час для калядных добрых спраў. У ролі чараўніц сёння – прыгожыя дамы з Мінскага міжнароднага жаночага клуба. Яны даўно дапамагаюць дзецям-сіротам і інвалідам. У іх спісе звыш 60-ці пастаянных дабрачынных праектаў. Выконваюць дзіцячыя мары, дораць цяпло і радасць. Сёння ў гасцініцы "Пекін-Мінск" да 6-ці вечара ўсе жадаючыя змогуць набыць сувеніры, падарункі і экзатычную для беларусаў прадукцыю. Выгандляваныя ад продажу сродкі будуць накіраваныя ў дамы-інтэрнаты, бальніцы і хоспісы.