Самая вялікая школа вобласці адкрылася ў Брэсце

2 сентября 2019

Да верасня ў Беларусі адкрыліся сем новых школ. Адна з іх у Брэсце. Яна самая вялікая ў вобласці. Тут у адну змену змогуць адначасова хадзіць паўтары тысячы дзяцей. Старэйшыя і малодшыя класы будуць вучыцца ў розных блоках. У трохпавярховым будынку  знайшлося месца і для пакоя адпачынку. У сэнсарным класе ёсць паветраны басейн, шаўковы душ і артапедычны дыванок. Новы аб'ект з'явіўся ў мікрараёне, які  будуецца.  Таму ў шматлікіх дзяцей двайное свята: Дзень ведаў і ўваходзіны.
Новая школа стала падарункам да 1000-годдзя горада.
А побач са школай пабудавалі пляцоўку для катання на хакейных і ролікавых каньках, корты для гульні ў бадмінтон, футбол і тэніс. Новая школа стала адным іх аб'ектаў да тысячагоддзя горада. Свята міленіума Брэст адзначыць  шостага, сёмага і восьмага жніўня.