З раніцы на выбарчыя ўчасткі прыходзяць і медыйныя асобы краіны

18 февраля 2018

Паставіць галачку ў бюлетэнь зусім не "для галачкі" прыйшоў і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Прафесар, кіраўнік самага вялікага інтэлектуальнага "алмаза" краіны зрабіў выбар з жонкай і дачкой. Аўтограф у выбарчай ведамасці паставіў і народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. Мастацкі кіраўнік легендарных "Верасоў", аўтар эстрадных хітоў прыйшоў з жонкай. Зорная сям'я ўжо шмат гадоў галасуе па гэтым адрасе і імкнецца не прапускаць выбары.