З суботы восень уступіць у свае правы

17 сентября 2018

На гэтым тыдні летняе сонца яшчэ крыху парадуе. Цяпло вернецца, але ненадоўга. Тэмпературу на гэтым тыдні будзе вызначаць антыцыклон. У Мінску і вобласці ў асноўным без ападкаў - у начныя часы будзе халаднавата, але ў сярэдзіне тыдня на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Тэмпература ў аўторак ў начныя гадзіны ад 7 да 13, днём плюс 18-23. Па поўдні да 25 цяпла.

А вось ужо з суботы восень уступіць у свае правы. На выхадныя чакаецца няўстойлівае надвор'е, у Мінску і вобласці пройдуць дажджы з заходнім парывістым ветрам.