З сённяшняга дня замежныя турысты могуць наведваць Аўгустоўскі канал без візы

26 октября 2016

Спецыяльныя знакі для падарожнікаў, якія пазначаюць бязвізавую зону, напярэдадні пачалі ўсталёўваць на дарогах Гродзенскага раёна. Для наведвання парку іншаземцам трэба мець з сабою пашпарт (або іншы дакумент для выезду за мяжу), а таксама дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала. У так званую бязвізавую зону ўвайшоў таксама Гродна.