З новага навучальнага года настаўнікам павысяць зарплату

30 мая 2014

Гэта сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік на пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента. У Авальнай зале Дома ўрада сёння гаварылі аб сацыяльнай палітыцы дзяржавы. Адукацыя, ахова здароўя, праблемы, якія закранаюць інтарэсы кожнага чалавека. Дэпутаты ў сваю чаргу звярталіся да намесніка прэм'ер-міністра са сваімі пытаннямі і прапановамі.



Падрабязнасці ў рэпартажы Дзмітрыя Цітова. Яшчэ да пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі галоўная тэма ў кулуарах - падпісанне прэзідэнтамі трох краін дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Ратыфікаваць дакумент беларускія парламентарыі плануюць у самыя кароткія тэрміны.



Больш за 20 пытанняў ад дэпутатаў намесніку прэм'ер-міністра Анатолю Тозіку. Гаварылі аб якасці харчовых тавараў і харчаванні ў цэлым, аб спартыўнай будучыні краіны. Узнімалася пытанне і аб рэгуляванні ігральнага бізнесу ў краіне. Сёння гэтай сферай ахоплена звыш 50 населеных пунктаў Беларусі, уключаючы некалькі сельскіх паселішчаў і пасёлкаў.



З асноўных тэм. Анатоль Тозік прапанаваў для атрымання працоўнай пенсіі павялічыць рабочы стаж да 15 гадоў. Зараз для атрымання пенсіі па працы з выплатай страхавых узносаў стаж складае 10 гадоў.



Анатоль Тозік, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: Наша краіна ўпэўнена замацавалася ў ліку 50 дзяржаў свету з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Лідзіруе сярод усіх краін СНД. Ад чарговай мяжы ўваходжання ў групу краін з вельмі высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу нас аддзяляюць усяго тры пазіцыі.



Адно з найважнейшых пытанняў, якое абмяркоўвалася ў Доме ўрада, гэта матчын капітал. Унесена прапанова аб матэрыяльным заахвочванні сем'яў з кожным народжаным дзіцем. Мяркуецца, што на рахунак сям'і за трэцяга нованароджанага будуць пералічваць суму ў памеры 10 тысяч долараў. А выкарыстаць грошы можна будзе на лячэнне і жыллё.