З пачатку сезона ратавальнікі вывелі з лесу больш як 20 чалавек, якія згубіліся

7 августа 2023

З-за дажджоў актывізаваўся грыбны і ягадны сезон у лясах Мінскай вобласці. А разам з тым дабавілася працы ў ратавальнікаў. Прыходзіцца выязджаць у гушчары на пошукі аматараў ціхага палявання. У гэтыя першыя выхадныя жнівеня супрацоўнікам МНС таксама давялося шукаць грыбнікоў у Крупскім і Уздзенскім раёнах - усе паспяхова выйшлі з лесу.

Увогуле з пачатку сезона ратавальнікі дапамогу аказалі больш як 20 чалавекам. Да пошуку, як правіла, падключаюць адразу некалькі службаў - МНС, пошукавыя атрады і міліцыю. У ратавальных аперацыях дапамагае спецабсталяванне: выкарыстоўваюць GPS-трэкеры, гучнагаварыцелі і нават квадракоптары для агляду масіву з вышыні.

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць браць з сабой пітную ваду, запас ежы і зараджаны тэлефон. Абавязкова трэба паведаміць аб сваім месцы знаходжання сваякам.