З Гомельскага аўтавакзала адправіўся першы сёлета сэрвісны студатрад

26 мая 2016

26 студэнтаў з дзвюх ВНУ - Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту - будуць працаваць на беразе Чорнага мора ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры "Арляня". Паводле слоў арганізатараў, гэтая паездка дасць магчымасць маладым людзям не толькі добра зарабіць, але і пазнаёміцца са студэнтамі расійскіх ВНУ. Аднак патрапіць у гэты атрад змаглі не ўсе ахвотнікі. Асноўнымі патрабаваннямі стала датэрміновая здача сесіі, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ВНУ на працягу года. Праца студатрада падоўжыцца месяц, пасля чаго іх зменіць іншая група.

Студэнты гомельскіх ВНУ працуюць у "Арляняці" пяць гадоў. Усяго ж гэтым летам абласны штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ працаўладкуе каля 10 000 чалавек.