З жніўня выраслі дзіцячыя дапамогі

1 августа 2016

Аднаразовая выплата пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 1 тысячу 755 беларускіх рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сума дапамогі павялічыцца да 2 тысяч 457.

Выраслі сёння і дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў. Выплаты пераглядаюцца раз у квартал, іх памер залежыць ад сярэдняй зарплаты. Зараз дапамога на першае дзіця складзе крыху больш за 252 рублі, на другое і наступных дзяцей каля 288, на дзіця-інваліда больш за 324 рублі. Нагадаем, раней выплаты змяняліся 1 лютага.