З 1 студзеня ў Беларусі змяніліся правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання

2 января 2020
Яны датычацца перавышаных лімітаў непадзельных тавараў вагой больш  за 35 кілаграмаў.
Як правіла, гэта буйнагабарытная тэхніка. Так, да студзеня пры ўвозе посудамыйнай машыны вагой 36 кілаграмаў і коштам 300 еўра мытная пошліна  складала 144 еўра, бо перавышаны вагавы ліміт. Збор прымянялі да вагі ўсяго прадмета. Зараз плацім пошліну толькі за перавагу. У выніку збор 44 еўра і 10 рублёў за мытныя аперацыі. Але гэта сума для тых, хто перасякае мяжу раз на тры месяцы.

Зараз беларусы могуць бяспошлінна ўвезці ў Беларусь тавары на 500 еўра і вагой да 25 кілаграмаў

Пры ўездзе больш чым аднаго раза за тры каляндарныя месяцы норма бяспошліннага ўвозу складзе 300 еўра і 20 кілаграмаў.

Зніжана ў два разы і мытная пошліна за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы. Калі раней за перавышэнне нормы  даводзілася плаціць 30 % кошту, то з 2020 года трэба будзе выплачваць 15 %.