З 1 сакавіка ў Беларусі ўводзіцца ўтылізацыйны збор для аўтамабіляў

10 февраля 2014

Гэты ўказ падпісаны дзеля рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пры ўвозе транспартнага сродку з-за мяжы збор будзе спаганяць Мытны камітэт. З вытворцаў на тэрыторыі нашай краіны - Міністэрства па падатках і зборах.


У тым, хто, як і колькі павінен будзе аплаціць, разбіраўся Дзмітрый Цітоў.


Вось так выглядае нямецкі аўтамабіль праз 30 гадоў. Уладальнік іншамаркі спецыяльна папрасіў зафіксаваць апошнія хвіліны жыцця яго жалезнага сябра, але сам застаўся ў цені. Кожны год на гэту тэрыторыю трапляе каля 10 тысяч аўтамабіляў. Але яшчэ частка ржавее на дваровых тэрыторыях і парковачных зонах.


Сяргей Гладкі, намеснік генеральнага дырэктара ДА Белдругмет: Зараз тона металалому каштуе амаль паўтара мільёна рублёў, г.з. сярэдні аўтамабіль крыху больш за тону вагой - паўтара-два мільёны рублёў у залежнасці ад памеру транспартнага сродку. Яны жа бываюць і дастаткова буйнагабарытныя.


Пра транспартныя сродкі, якія страцілі свае спажывецкія ўласцівасці, паклапоціцца дзяржава. Каб максімальна прыцягнуць адходы ў абарот у якасці другаснай сыравіны, прыняты ўказ аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў. Уладальніку аўтамабіля, зарэгістраванага ў ДАІ да 1 сакавіка, выплачваць нічога не трэба.


Сума ўтыльзбору будзе такая ж, як і ў Расіі. У суседзяў яна складае прыкладна 20 тысяч расійскіх рублёў. Зрэшты, працэдура разліку даволі простая. Трэба памножыць базавую стаўку на каэфіцыент, які разлічваецца ў залежнасці ад узросту, аб'ёму рухавіка і прызначэння транспартнага сродку.


Каэфіцыенты на ўсе віды транспартных сродкаў распісаны на дзвюх старонках і будуць даступныя для прагляду ў сакавіку. Фізічныя асобы заплацяць 10% ад базавай стаўкі. З юрасоб стаўкі дыферэнцыяваны ў залежнасці ад віду і катэгорыі аўтамабіля, а таксама даты яго выпуску.


Памер утыльзбору на адносна новы асабісты аўтатранспарт складзе 2 тысячы расійскіх рублёў (амаль 60 долараў ЗША па курсе), а для аўтамабіля, узрост якога старэйшы за тры гады, 3 тысячы расійскіх рублёў (крыху больш за 85 умоўных адзінак). Утылізацыйны збор не будзе распаўсюджвацца на сельскагаспадарчую тэхніку.


Генадзь Свідэрскі, намеснік Міністра прамысловасці Беларусі: Вырашаем тры задачы. Першая задача: поўная ўніфікацыя з РФ там, дзе ў нас адзіны рынак і нашы інтарэсы экспарту. Мы вырашаем пытанні экалогіі. Трэцяе, што гэта не адаб'ецца істотна на спажыўцах транспартных сродкаў.


Пры ўвозе машыны з-за мяжы збор будуць спаганяць мытнікі, пры вытворчасці на нашай тэрыторыі - падатковыя органы. На думку экспертаў, збор не ўдарыць па кішэні фізічнай асобы. Бізнесменам жа прыйдзецца дэталёва пралічваць, адкуль гнаць аўтамабілі - з усходу або з захаду. З Расіяй мытныя пошліны адсутнічаюць, а з заходнім рынкам будуць некалькі заніжаны.


Сяргей Міхневіч, старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі: Машыны, што ўвозяцца з далёкага замежжа, па якіх выплачваецца мытная пошліна, за кошт зніжэння на 5 працэнтных пунктаў зробіць працэдуру менш балючай.


Утылізацыйны збор трэба будзе выплаціць адзін раз. Паводле слоў прадстаўнікоў Міністэрства прамысловасці, грошы пойдуць на сучаснае абсталяванне для перапрацоўкі металу. Бо з другасных адходаў можна вырабіць як звычайны лом, так і дэталі для гігантаў машынабудавання.