З 1 жніўня вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

30 июля 2013

У Беларусі з 1 жніўня амаль на 5,5% вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму. Ён складзе мільён 26 тысяч 290 рублёў на чалавека. Такая велічыня будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка.


Такім чынам - павышаюцца і памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі да іх.