Рынак у чаканні пазітыўнага вырашэння калійнага пытання

12 сентября 2013

На фоне інфармацыі аб змене ўладальніка Уралкалія акцыі на біржы пайшлі ўверх. У той жа час эксперты гавораць пра страты, якія панеслі эканомікі не толькі Беларусі і Расіі, але і іншых краін - вытворцаў і спажыўцоў калійных угнаенняў. Аналізуючы магчымае выйсце з сітуацыі, аналітыкі робяць акцэнт на трох базавых рэчах: шкодзе, новым уласніку расійскага прадпрыемства і доўгачаканым пазітыўным вырашэнні канфлікту.


Расказвае Сяргей Хамянтоўскі.

Экспертная супольнасць працягвае шукаць шляхі вырашэння калійнага канфлікту. Як лічаць аналітыкі, у Расіі паспела разуменне таго, што інтарэсы дзяржавы і народа не тоесныя інтарэсам алігархаў. А некампетэнтнае кіраванне актывамі нясе сур'ёзныя страты эканоміцы Саюзнай дзяржавы. Так, аўтарытэтныя спецыялісты Грамадскага камітэта навукоўцаў (інакш Камітэта ста) Юрый Лісоўскі, Анатоль Самарын і Людміла Фіёнава на старонках рэсурсу ZA-NAUKU.RU пішуць:

Яго фонд, зарэгістраваны ў Швейцарыі, Suleyman Kerimov Foundation плаціць падаткі ў Швейцарыі, таму што там яны менш, чым у Расіі. Чысты прыбытак Уралкалія ў 2012 годзе ацэньваўся ў 49,1 млрд руб., г. зн. эканомія на падатках для Керымава прыблізна складала больш за 4 млрд руб. Бюджэт Расіі, натуральна, нясе страты… Беларусь па-братэрску дапамагае Расіі, пазбаўляючы яе ад злодзеяў. І за гэта грамадзянам Расіі трэба сказаць беларусам дзякуй.


Сямён Уралаў, шэф-рэдактар праекта Однако. Евразия: Дзякуй беларускім праваахоўнікам, іх актыўная пазіцыя выкрывае гэтыя схемы. Па-першае, бюджэт недаатрымлівае падаткаў, па-другое, пачынаецца маніпуляцыя з цаной... Усё асядае ў кішэнях пасрэднікаў. Страты ў першую чаргу фінансавыя, але гэта ўсё разлагае дзяржаўную сістэму.


Сусветныя і расійскія СМІ шукаюць магчымага пакупніка долі алігарха ва Уралкаліі. Мяркуючы па публікацыях, і сам актыў, і асабліва перспектыва аднавіць партнёрства з Беларуськаліем і вярнуць лідарскія пазіцыі на сусветным рынку вабіць многіх. На думку аўтарытэтнай The Wall Street Journal, за пакетам акцый ужо выстраілася чарга:


Расія лічыць Уралкалій стратэгічным актывам, і ўлады не дазволяць замежным інвестарам купіць кампанію. З пачатку спрэчкі адразу некалькіх буйных расійскіх бізнесменаў звязваліся з Керымавым па пытанні набыцця яго пакета акцый.


Крыніца Інтэрфакса ў кіраўніцтве Уралкалія сёння ўжо называе не толькі імя будучага ўладальніка, але і крыніцу фінансавання 4-мільярднай здзелкі:


Былы банкір і кіраўнік Дзяржбуда Уладзімір Коган у цяперашні час найбольш блізкі да куплі долі Керымава ва Уралкаліі, паведаміла крыніца ў асяроддзі прадаўца. Паводле яго слоў, Коган дамаўляецца наконт крэдыту Ашчадбанка для фінансавання здзелкі.


На гэтую ранішнюю навіну Інтэрфакса ўжо добразычліва зрэагавалі як рынкі, так і партнёры Уралкалія па ўсім свеце. Аналітыкі ўжо пралічваюць рост індустрыі пасля набыцця акцый, як гавораць, банкірам з добрай дзелавой рэпутацыяй і дзяржаўным светапоглядам.


Украінскія юрысты назіраюць за сітуацыяй з боку. Але і яны прыходзяць да такіх высноў.


Аляксандр Сярогін, кандыдат юрыдычных навук, адвакат, член кваліфікацыйнай камісіі адвакатуры Кіеўскай вобласці (Украіна): …Гэта ўспрымаецца рынкам як выключная пазітыўная навіна. Любая пазітыўная навіна павялічвае капіталізацыю акцый, актываў і ўсяго астатняга. Гэта абсалютна нармальная з'ява. Таму лепш дамовіцца, устанавіць новыя прынцыпы працы і працягваць працу.


Хутчэйшага аднаўлення празрыстых паставак калію з усходу з нецярплівасцю чакаюць асноўныя ўдзельнікі рынку.


Не толькі партнёры-вытворцы са Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Германіі і Ізраіля, чые мільярдныя кантракты завіслі з-за блытаніны з цэнамі. Але і ўвесь лагістычны ланцуг: ад чыгунак Сібіры да партовых тэрміналаў Нікалаева і Вентспілса.


Улад Шафранскі, дэпутат гарадскога савета г. Вентспілса (Латвія): З улікам таго, што Вентспілскі порт першапачаткова арыентаваўся ў тым ліку на транзіт калійных угнаенняў з Беларусі і Расіі, камерцыйныя рознагалоссі здольныя негатыўна паўплываць і парушыць тую самую стабільнасць, якая важная для бізнесу, асабліва такога вялікага і стратэгічна важнага для Расіі і Беларусі, як вытворчасць і экспарт калійных угнаенняў. Беларусь - гэта блізкі, прагназуемы і стабільны партнёр у эканоміцы, якога трэба цаніць, рабіць усё магчымае, каб дапамагчы нам, транзітчыкам, прыцягваць па максімуме беларускія грузы.


Інвестары, аналітыкі і ўдзельнікі рынку спадзяюцца, што пазітыўныя навіны неўзабаве набудуць форму здзелак, фактаў і калійных прапаноў на адноўленым сусветным рынку.