"Рыбалоўны бум" назіраецца ў Жабінкаўскім раёне

27 января 2016

На вадаёмах, якія ўтварыліся на месцы тарфяных участкаў, штодня збіраюцца некалькі соцень рыбакоў. На мелкаводдзі з-за невялікай глыбіні і лёду рыба сама, што завецца, ідзе ў рукі. Паводле слоў спецыялістаў, яна ўсплывае на паверхню з-за недахопу кіслароду ў вадзе. Гэтым карыстаюцца рыбакі і браканьеры. Толькі за чатыры дні супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі парадку 10 парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем забароненых прыстасаванняў лоўлі рыбы.

І ўсё жа эколагі асцерагаюцца, што на тарфяных каналах можа адбыцца масавы мор рыбы. Таму ў Жабінкаўскі райвыканкам накіраваны загад аб неабходнасці прыняць меры па недапушчэнні такой сітуацыі.

Таксама на вадаёмах Брэсцкай вобласці ратавальнікі праводзяць прафілактычныя рэйды, у першую чаргу з рыбакамі, па забароне выхаду на лёд у сувязі з адлігай.