Кіраўнікі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў у сакавіку правядуць асабістыя прыёмы ў Савеце Міністраў

25 февраля 2017

Выяўленне залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, а таксама далейшае ўдасканаленне механізмаў кантролю. У Беларусі працягвае сваю дзейнасць рабочая група, створаная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі буйных і малых прадпрыемстваў, а таксама бізнес-супольнасцю прайшлі на гэтым тыдні і прадоўжацца на наступным. Да гэтай работы падключыцца і ўрад. Кіраўнікі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў у сакавіку правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў.

Так, 1 сакавіка прыём правядзе намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. 3 сакавіка - міністр аховы здароўя Валерый Малашка. 10 сакавіка на пытанні грамадзян будзе адказваць старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. А 22 сакавіка прыём правядзе міністр культуры Барыс Святлоў. 31 сакавіка - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Адзначым, што асабісты прыём службовыя асобы праводзяць, як правіла, згодна з папярэднім запісам.