Вядомая брытанская газета лічыць Мінск абавязковым для наведвання ў гэтым годзе

6 января 2019

Нараджэнне Хрыстовае ў Беларусі будуць сустракаць шматлікія турысты з-за мяжы.

А брытанскае выданне Independent лічыць Мінск абавязковым для наведвання сёлета і размясціла яго на першым радку рэйтынгу. Сярод прычын, чаму варта зазірнуць на прасторы Сінявокай, - Еўрапейскія гульні, 30-дзённы бязвізавы рэжым, Стары горад з яго ўстановамі, чысціня, бяспека, прыязнасць і выгадныя цэны на тавары і паслугі. Газета азначае, што цэнтрам падзей, якія разгорнуцца ў Мінску ўжо гэтым летам, стане мадэрнізаваны стадыён "Дынама", таксама горад прывабны доўгімі праспектамі, неакласічнымі палацамі і велічнымі плошчамі. У рэйтынгу беларуская сталіца абышла Ратэрдам, Рым, Бялград, Венецыю і Брыстоль.