Калядныя набажэнствы з Мінска і Ватыкана будзе трансліраваць Белтэлерадыёкампанія

24 декабря 2021

З Раством прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі павіншуем  на каналах Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры медыяхолдынга 24-га, 25-га і 26-га снежня пройдуць прамыя трансляцыі богаслужэнняў з Мінска і Ватыкана. 


На Багатую куццю да экранаў вернікаў запрашае "Беларусь 1". У 21:45 - прамы эфір службы са сталічнага Архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі. Узначаліць імшу іерарх каталіцкай царквы ў Беларусі, архіепіскап-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзэф Станеўскі. Адразу пасля - у 23:45 - у рэжыме рэальнага часу калядная імша з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францыска.


Святочнай раніцай Раства Хрыстова ў 07:50 на "Беларусь 1" са словам да вернікаў звернецца архіепіскап Юзэф Станеўскі. У працяг эфіру - тэматычны выпуск праграмы. У 18:05 на 3-й кнопцы пакажуць Пасланне і Благаславенне Папы Францыска  "Гораду і свету"  з Ватыкана. 


26 снежня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё ў 8:15 будзе весці прамую радыётрансляцыю Каляднага каталіцкага набажэнства.