Роўна тыдзень застаецца да свята Дня Незалежнасці

26 июня 2018

У рэжысёраў, дызайнераў, артыстаў зараз самая актыўная пара. Ідзе маштабная падрыхтоўка да 3-га Ліпеня.

Сотня яркіх білбордаў, арт-інсталяцый, тысяча кветкавых кампазіцый паступова ўпрыгожваюць усе раёны сталіцы. У гэтым сезоне дызайнеры зрабілі акцэнт на прыродныя матывы - залатыя каласы, валошкі.

3-га ліпеня ўрачыстасці распачнуцца ў самым сэрцы сталіцы. Ля стэлы асноўнай падзеяй стане парад войскаў Мінскага гарнізона. А ўслед за ваеннымі - тэатралізаваны перформанс з удзелам 2 тысяч артыстаў. Ужо ў чацвер генеральны прагон.

У Дзень Незалежнасці ў рэжыме нон-стоп пройдуць дзясяткі спартыўных і забаўных мерапрыемстваў. Ля Палаца спорту ўвесь дзень канцэрты, горад майстроў, турнір па сілавым экстрыме. У Парку 900-годдзя Мінска - дзіцячы велаквест. А на "Чыжоўка-Арэне" - вулічныя гонкі, моладзевая дыскатэка і перформансы.