Роўна год бязвізу паміж Беларуссю і Кітаем

10 августа 2019
Роўна год таму ўпалі турыстычныя бар'еры паміж Беларуссю і Кітаем! 12 месяцаў таму ў аэрапорце Мінск сустрэлі першага бязвізавага турыста з Паднябеснай. З таго моманту турыстычны паток з усходу прыбавіў у паўтара раза - да 30 тысяч чалавек. Як правіла, Беларусь становіцца адным з прыпынкаў для ўсходніх падарожнікаў - кітайскія турысты прывыклі да вялікіх еўратураў, дзе камбінуюць адразу некалькі краін.

Праводзяць госці з Паднябеснай і маштабныя фестывалі.  Так, адна буйная кітайская карпарацыя ўстроіла вялікае свята для дзвюх з паловай тысяч сваіх супрацоўнікаў, паказаўшы ім топ папулярных месцаў Беларусі.