Роўна 75 гадоў таму фашысты знішчылі Брэсцкае гета

17 октября 2017

У памяць аб бязвінна загінуўшых гучыць кадзіш - памінальная іудзейская малітва. У гады Вялікай Айчыннай вайны з Брэста прымусова фашысты вывезлі ў эшалонах яўрэяў за сотню кіламетраў, у Бронную Гару. Сёння аб месцы расстрэлу і братэрскіх магілах нагадвае памятны знак. Тут былі знішчаныя больш як 50 тысяч чалавек, большасць з якіх іудэі.
Барыс Брук, старшыня Брэсцкай іудзейскай рэлігійнай суполкі "Эмуна": "Тое, што дзеялася тут, гэта, вядома, жах і пекла. А ў 1944 годзе, калі Чырвоная Армія падыходзіла туды, фашысты вырашылі схаваць сляды сваіх злачынстваў. Яны прыгналі сюды некалькі соцень ваеннапалонных, прымусілі іх выкапаць астанкі тых, хто быў расстраляны ў 1942 годзе і спалілі на вогнішчах. Сведак фактычна не засталося гэтых страшных злачынстваў, засталіся толькі дакументы і зямля. Зямля, пасыпаная попелам".
Выжыць у Брэсцкім гета ўдалося толькі 19 яўрэям. Спісы з прозвішчамі загінуўшых да гэтага часу не ўстаноўленыя