Рост тарыфаў на паслугі ЖКГ будзе не больш як 10 рублёў за год

27 октября 2017

Як нам толькі што стала вядома, рост тарыфаў на паслугі ЖКГ будзе не больш як 10 рублёў за год. Урад створыць больш сістэмныя меры дзяржпадтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу. Пра гэта сёння заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін у парламенце, калі адказваў на пытанні журналістаў. Выхад на 100-працэнтную аплату паслуг ЖКГ будзе паступовым. Таксама ўрад прапаноўвае дыферэнцыяваныя тарыфы для розных груп грамадзян.