Нарадзілася дзіця-волат

7 марта 2014
Хлопчык вагой 6 кілаграмаў і 100 грамаў есь за траіх і з задавальненнем пазіруе перад фота- і відэакамерамі. Нованароджанага назвалі Віктарам. Гэта трэцяе дзіця ў сям'і. Волат з'явіўся на свет з дапамогай кесарава сячэння. Нараджэнне такога буйнога дзіцяці - выпадак унікальны, для многіх урачоў - першы ў кар'еры.

Маці і малыш адчваюць сябе добра. Днямі іх выпішуць дадому. Шкада толькі, што прыгатаванае бабулямі адзенне будзе карапузу малое. Затое падарунак бацькам да 8 Сакавіка атрымаўся выдатным.