Рэзідэнцыя палескага Дзеда Мароза гатовая прымаць гасцей

2 декабря 2019
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" завяршаюцца падрыхтоўкі да навагодняга сезона. Тут знаходзіцца адна з самых вялікіх у Беларусі рэзідэнцый Дзеда Мароза. Яго завуць яшчэ палескім. Да прыёму гасцей забаўны комплекс у Ляскавічах амаль гатовы. Ёсць дом чараўніка, карчма і валоданні Бабы-ягі. Маленькіх наведвальнікаў будуць частаваць гарачай гарбатай з блінамі і стравамі, прыгатаванымі на вогнішчы. Сёлета ролю Дзеда Мароза прымерыць Мікалай Дзербень, а ў Снягурку пераўвасобіцца Таццяна Новікава. Кампанію супрацоўнікам парку складзе высакародны алень Кузя.

Экскурсійная і забаўная праграмы разлічаныя на тры гадзіны. Летась рэзідэнцыю наведалі больш за 5 000 чалавек.