Рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога" ўпершыню стартуе ў Беларусі

29 апреля 2023
Да Года міру і стваральнай працы звяртаюцца акадэмічныя падмосткі Беларусі. Сёння, 29 красавіка, Міністэрства культуры і Купалаўскі дадуць старт рэспубліканскаму тэатральнаму фестывалю "Перамога".

Гледачоў чакаюць на спектаклі абласных і рэспубліканскіх тэатраў. Першым на сцэну выйдзе Брэст. Акадэмічны тэатр драмы дасць спектакль паводле Дударава. "Не пакідай мяне", "Альпійская балада", "У спісах не значыўся" - восем драматычных пастановак на тэму Вялікай Айчыннай вайны нагадаюць аб недапушчальнасці гістарычнай амнезіі і гераічным подзвігу беларускага народа.