Рэспубліканскі злёт юных ратавальнікаў-пажарнікаў праходзіць у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня"

21 сентября 2021

Іх раніца пачынаецца са страявой падрыхтоўкі, выратаваняі на водах, зводных палявых вучэнняў. Рэспубліканскі злёт юных ратавальнікаў-пажарнікаў праходзіць у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня". На змену "Школа бяспекі" прыехалі каманды з усіх абласцей краіны і сталіцы. Дэманструюць не толькі поспехі ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, ацэньваецца камандны дух і творчы падыход да рашэння складаных задач. 

Дэманструюць навыкі ратавальніка ўдзельнікі 12 -16 гадоў. Змена ў "Зубраняці" напоўненая і забаўнай праграмай.