Рэспубліканскі патрыятычны злёт стартаваў у сталіцы

23 июня 2021

Рэспубліканскі патрыятычны злёт, прысвечаны 80-годдзю  пачатку Вялікай Айчыннай, праходзіць у Мінску. У сталіцу з'ехаліся паўсотні дзяцей з усёй краіны. Гэта навучэнцы профільных класаў, пераможцы абласных конкурсаў і алімпіяд. Юныя патрыёты ўшанавалі подзвіг прадзедаў і ўсклалі кветкі да помнікаў героям. 


Наперадзе дзясяткі тэарэтычных і практычных спаборніцтваў: страявая падрыхтоўка, вакальныя конкурсы, спартыўныя эстафеты, а таксама  віктарыны на веданне гісторыі сваёй Радзімы.


Яшчэ адзін пункт праграмы - наведванне лакацый баявой славы. Патрыятычныя экскурсіі і конкурсы будуць праходзіць да канца тыдня.