Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і радыялогіі імя Аляксандрава падае высокатэхналагічны спектр рашэння мамалагічных праблем

15 октября 2021

Сёння Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы. Гэты від анкалогіі лідзіруе ў свеце. Паводле статыстыкі, штогод на планеце паталогію выяўляюць у паўтара мільёна жанчын.

Беларуская анкамамалогія супраць хваробы!

У Беларусі анкамамалагічную хваробу дыягнастуюць амаль у пяці тысяч за год. Большасць форм пухліны паспяхова лечацца, асабліва гэта датычыцца анкалогіі на ранніх стадыях. Беларускія спецыялісты заклікаюць жанчын усіх узростаў да ўдзелу ў арганізаваным у рэспубліцы скрынінгу і да рэгулярных медыцынскіх абследаванняў з мэтай своечасовай дыягностыкі анкапраблем.

Антон Хораў, загадчык РНПЦ анкалогіі і радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава:

У нашай рэспубліцы ёсць спецыялісты, якія гатовыя дапамагаць людзям. Не варта баяцца гэтага дыягназу. Трэба рабіць крок да спецыялістаў і выконваць рэкамендацыі, і тады будзе дасягнуты добры вынік. Не цягнуць, не баяцца, не зацягваць, і тады будзе ўсё добра!

На ўзроўні сусветных стандартаў

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і радыялогіі імя Аляксандрава сёння падае высокатэхналагічны спектр рашэння мамалагічных праблем: ад высокадакладнай дыягностыкі да лячэння пры дапамозе хірургіі, хіміятэрапіі і радыялогіі. Таксама ўжо другі год навукоўцы цэнтра праводзяць клінічныя выпрабаванні вакцыны ELENAGEN, на якую медыкі ўскладаюць вялікія спадзяванні.