Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў

1 июля 2014
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі гэтымі днямі ў сталіцы праходзіць Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў. На сцэне Дома ветэранаў выконваюць песні ваенных часоў лепшыя харавыя калектывы Беларусі і Расіі. Так, акадэмічны хор ваенных ветэранаў з Самары ў складзе 80 выканаўцаў сабраў юных спевакоў і ўдзельнікаў вайны - былых салдат.

Дарэчы, сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца фінальны канцэрт. Адзначым, Рэспубліканскі фестываль Не старэюць душой ветэраны праходзіць у Мінску ўжо дванаццаты раз.