Рэспубліканскі аўтапрабег "За адзіную Беларусь" стартаваў ад плошчы Перамогі ў Віцебску

22 марта 2022
У Віцебску аўтапрабег стартаваў ад плошчы Перамогі. Да Вечнага агню патрыёты ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны. Затым аўтамабілі ўзялі курс на Мінскую вобласць.

У Лепелі да калоны далучыліся машыны з Оршы, Полацка і Наваполацка. Сярод удзельнікаў - моладзь, прадстаўнікі "Белай Русі", "Патрыётаў Беларусі", Беларускага саюза жанчын.

Шунеўка - сястра Хатыні 

У Докшыцкім раёне ўдзельнікі аўтапрабегу наведаюць мемарыяльны комплекс на месцы Шунеўкі. Гэтая вёска, якой няма на карце Беларусі, - сястра Хатыні. 22 мая 1943 года - дзень страшнай расправы карнікаў над мірнымі жыхарамі. Там пройдзе мітынг. Затым удзельнікі аўтапрабегу адправяцца ў Мінскую вобласць.