Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці» прадаўжаецца ў сталіцы

19 сентября 2016

Паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка, засвоіць прыёмы пажаратушэння і нават убачыць воднае шоу. Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці» прадаўжаецца ў сталіцы. Мерапрыемствы, прысвечаныя пажарнай бяспецы, праходзяць ва ўсіх мінскіх школах. Супрацоўнікі МНС разам з настаўнікамі праводзяць віктарыны і майстар-класы. Апрабаваць веды на практыцы вучні могуць на спецыяльных пляцоўках.