Рэспубліканская акцыя ДАІ "Беражыце дзяцей" стартавала сёння ў сталіцы

11 августа 2021

Паводле традыцыі  перад пачаткам навучальнага года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць дзецям і бацькам асновы правіл дарожнага руху. 


Размовы ў школьных лагерах,  працоўных калектывах, інтэрактыўныя квэсты для школьнікаў, а таксама патрулі на асабліва небяспечных участках - усё гэта дарожная міліцыя будзе выконваць у найбліжэйшыя дні. 


Расказвае  Ілья Цвяткоў.


Выкладанне асноў бяспечнага перамяшчэння ў горадзе для самых маленьких - зараз вельмі актуальная задача для супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Большая частка летніх вакацый ўжо прайшла, пара рыхтуецца да навучальнага года. Для дарожнай міліцыі гэта заўсёды вельмі адказны перыяд. 

Адкрытыя ўрокі і інтэрактыўныя заняткі ў школьных лагерах, квэсты ў спецыяльна абсталяваных дарожных гарадках - супрацоўнікі аўтаінспекцыі гэтымі днямі імкнуцца зацікавіць дзяцей вывучэннем правілаў дарожнага руху. На пытанні інспектараў юныя пешаходы даюць правільныя адказы.

За апошнія 7 месяцаў у Мінску пад колы ужо трапілі больш як  50 непаўналетніх. І самая вялікая колькасць дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей, як заўсёды, выпадае на першую палову верасня. Таму да гэтага перыяду ДАІ рыхтуецца загадзя.

Прафілактычныя размовы праводзяць з пешаходамі і аўтаматарамі - нагадваюць быць больш уважлівымі на дарозе і звяртаць увагу на непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага - працы з бацькамі. Менавіта яны павінны дапамагчы дзіцяці навучыцца арыентавацца ў правілах руху, бо веданне дарожнай граматы - адно з самых прыкладных. З ёй даводзіцца сутыкацца штодня.